Select your language

28 сакавіка 2024 года ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі студэнты і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін правялі літаратурную вечарыну, прысвечаную 180-годдзю вялікага французскага паэта Поля Верлена.

Вядучымі мерапрыемства сталі Аляксандр Шырынскі (2 курс, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны) і Антон Даменікан (3 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права"). Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці студэнты падрыхтавалі творчыя нумары, прысвечаныя вялікаму паэту, дэкламавалі яго вершы на французскай мове, а таксама іх пераклады на рускай і беларускай мовах.
Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай атмасферы. На вечарыне прысутнічаў Павераны ў Справах Францыі ў Беларусі, спадар Людовік Руае, сябры амбасады, а таксама студэнты і выкладчыкі сталічных ВНУ. 

{gallery}2024/2024_03_28{/gallery}