29 сакавіка 2024 г. на базе факультэта міжнародных адносін БДУ ўпершыню прайшла "Студэнцкая прадметная алімпіяда па мытным праве паміж ВНУ" сярод студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа" шасці ўніверсітэтаў Беларусі. Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра мытнай справы ФМА БДУ. Ацэньвала інтэлектуальныя здольнасці студэнтаў прафесійнае журы ў складзе загадчыка кафедры, прафесара Астрогі В.А., дацэнта Чэпіка А.А., старшага выкладчыка Грабеннікава А.В., нам. дэкана ФМА па выхаваўчай рабоце Болтачкі П.І. і начальнік аддзела Мінскай рэгіянальнай мытні Сямашкі А. В. Вядучай алімпіпды выступіла старшы выкладчык Хадакова А.А.
Па выніках Алімпіяды каманда БДУ "Мытная злева" заняла першае месца. Другое месца падзялілі каманды Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай "Паўночная мытня" і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы "Мытная справа". Трэцяе месца падзялілі каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту "БелДУТ" і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта "Мымытня".
Каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта "Агенты ШЧЫТ", якая прыняла ўдзел у якасці госці алімпіяды, атрымала дыплом за актыўны ўдзел. Спонсарам прызоў мерапрыемства стала кампанія ТАА "Юрспектр", якую прадстаўляла начальнік сектара па развіццю супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі Цімошак Н.П.
{gallery}2024/2024_03_29_02{/gallery}