1 красавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася дыялогавая пляцоўка да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі "Яднанне народаў Беларусі і Расіі".
Спікерам на сустрэчы выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, член Вышэйшага палітычнага Савета Беларускай партыі "Белая Русь", дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гігін Вадзім Францавіч.