Select your language

З 25 сакавіка па 1 красавіка на факультэце міжнародных адносін пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Зудовай Святланы Аляксандраўны, Ладзік Наталлі Анатольеўны, Костачкінай Вольгі Уладзіміраўны праходзіў конкурс відэаролікаў на тэму «I AM PROUD TO BE A CITIZEN OF THE REPUBLIC OF BELARUS» («Я ганаруся, што я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь») для навучэнцаў 8-11 класаў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій Рэспублікі Беларусь. Усяго на конкурс было прадстаўлена 104 работы ад 122 удзельнікаў з усіх куткоў Беларусі.

Згодна з Палажэннем аб конкурсе, відэаролік павінен быць на англійскай мове і ўяўляць сабой закончаны твор, які адпавядае тэматыцы. Да ўдзелу прымаліся індывідуальныя або калектыўныя праекты, якія павінны быць арыгінальным аўтарскім прадуктам, вольным ад плагіату. На конкурс не дапускаліся відэаролікі, якія парушаюць закон аб аўтарскіх правах, не адпавядаюць тэматыцы, а таксама супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і нормам маралі.

Перад журы конкурсу стаяла няпростая задача: прагледзець усе відэаролікі, праверыць кожную працу на адпаведнасць умовам конкурсу, асабліва, што тычыцца плагіяту відэашэрагу, музычнага суправаджэння і тэксту. Многія дзеці праявілі выключныя творчыя здольнасці, паказалі, наколькі яны любяць і ганарацца сваёй Радзімай і, што яшчэ больш прыемна, паказалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай. У выніку карпатлівай працы журы былі вызначаны наступныя пераможцы: 

I месца

  • Плотнікава Юлія (сярэдняя школа №16, г.Віцебск).

II месца

  • Чапліна Сафія (сярэдняя школа №2, г.Рэчыца)
  • Радзішэўскі Павел (гімназія №38, г.Мінск).

III месца

  • Бабянок Марыя (сярэдняя школа №20, г.Орша)
  • Салаўёва Вера і Куліс Ксенія (сярэдняя школа №2, г.Талачын)
  • Луканькіна Ксенія (Кароўчынская сярэдняя школа, а/г Кароўчына).

Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсу!!! Жадаем далейшых поспехаў і да новых сустрэч!!! 

Дыпломы пераможцаў