Select your language

21 сакавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся Навукова-метадычны круглы стол «Выкладанне міжнароднага публічнага права». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра міжнароднага права.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі абмеркавалі асаблівасці выкладання міжнароднага права з улікам змен, якія адбываюцца ў сучасных міжнародных адносінах.

У рамках круглага стала таксама адбылася прэзентацыя навучальнага дапаможніка «Міжнароднае публічнае права. Агульная частка», які выйшаў пад агульнай рэдакцыяй доктара юрыдычных навук, прафесара А.Ф. Доўгань. Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама акадэмічнай супольнасці высока ацанілі якасць тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, які змяшчаецца ў навучальным дапаможніку.

Дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства за праяўленую цікавасць і канструктыўнае абмеркаванне актуальных пытанняў выкладання міжнароднага права! 

{gallery}2024/2024_03_21_05{/gallery}