21-22 сакавіка 2024 г. па запрашэнні кафедры міжнароднага права ў рамках рэалізацыі пункта 39 «Прыцягненне вядучых замежных спецыялістаў для чытання лекцый ва УВА з улікам інавацыйных дасягненняў у адпаведных галінах ведаў» Комплексу мерапрыемстваў падпраграмы 5 "Вышэйшая адукацыя" Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і моладзевая палітыка" на 2021-2025 гады,, факультэт наведала Гетман-Паўлава Ірына Віктараўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт дэпартамента прававога рэгулявання бізнесу факультэта права Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Нацыянальны даследчы ўніверсітэт “Вышэйшая школа эканомікі”.
Са студэнтамі 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" былі праведзены лекцыйныя заняткі, у рамках якіх асветлены сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага прыватнага права.
Ірына Віктараўна таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным кафедрай міжнароднага права, – Навукова-метадычны круглы стол "Выкладанне міжнароднага публічнага права". У ходзе размовы з супрацоўнікамі кафедры былі ўстаноўлены планы па наладжванню і развіццю цеснага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, а таксама абмену вопытам з дэпартаментам прававога рэгулявання бізнесу факультэта права Вышэйшай школы эканомікі.
Дэканат і кафедра міжнароднага права дзякуе Ірыне Віктараўне за прадстаўленую магчымасць асабістых зносін, праведзеныя лекцыі і спадзяецца на далейшае доўгатэрміновае супрацоўніцтва!
