Select your language

1 сакавіка 2024 г. адбылося пасяджэнне СНДЛ кафедры міжнародных адносін «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз» (кіраўнік – дацэнт А.В. Дземідовіч). Мерапрыемства прысвечана актуальным праблемам знешняй палітыкі і развіцця дзяржаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. У ім прынялі ўдзел студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", аспіранты кафедры міжнародных адносін, а таксама студэнтка ФДГАУ ВА "Валгаградскі дзяржаўны ўніверсітэт" Вікторыя Юдаева, якая знаходзіцца ў нас у якасці студэнта-стажора.

Паседжанне прайшло ў фармаце абмеркавання дакладаў, прадстаўленых удзельнікамі. У цэнтры ўвагі аказаліся пытанні, якія тычацца палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая ў розныя гістарычныя эпохі (даклады А. Семянковай, В. Бельскай), а таксама яго пазіцыі па вырашэнні глабальных праблем (Я. Шыкуць). Асаблівасці рэалізацыі знешнепалітычнага курсу КНР у дачыненні да Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёвай Азіі асвятлілі А. Міхнавец, Л. Серая, А. Альшэўская. У асобных выступленнях прааналізаваны характар двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі рэгіёна: КНР (Я. Юніцкая) і Інданезіяй (В. Юдаева). Становішча кітайскай дыяспары ў Сінгапуры ахарактарызавала Л. Прановіч. Шэраг дакладаў прысвечаны пытанням рэгіянальнай бяспекі: стану канфлікту ў Паўднёва-Кітайскім моры (А. Канановіч), канфлікту, заснаваным на падзеле Карэйскага паўвострава (У. Мажанава), а таксама праблемам ісламскага экстрэмізму ў Інданезіі (В. Бобрык). Падрабязны аналіз актуальнай праблемы пашырэння членства ШАС і пазіцыі па гэтым пытанні дзяржаў-удзельніц арганізацыі зроблены аспіранткай Хэ Юэцзе.

Усе даклады падрыхтаваны на высокім навукова-метадалагічным узроўні, выклікалі непадробную цікавасць аўдыторыі. Выступоўцам зададзены шэраг пытанняў з боку выкладчыкаў і слухачоў, дадзены каментарыі па метадалогіі вывучэння праблемы. Студэнтамі адзначана эфектыўнасць такога фармату пасяджэння СНДЛ: тэматычнае абмежаванне ў рамках аднаго рэгіёна дазволіла выявіць яго спецыфічныя рысы, прасачыць ключавыя тэндэнцыі развіцця.

Экспертамі на пасяджэнні выступілі выкладчыкі кафедры міжнародных адносін – кандыдаты палітычных навук, дацэнт кафедры І.А. Чувілаў, кандыдат палітычных навук выкладчык К.І. Ярмашук. К.І. Ярмашук для аўдыторыі была праведзена інтэрактыўная тэматычная віктарына.

А.В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін  

{gallery}2024/2024_03_01_04{/gallery}