Select your language

21 сакавіка на факультэце адбылася штогадовая міжнародная навуковая канферэнцыя "Дыпламатыя Беларусі ва ўмовах новых выклікаў", арганізаваная кафедрай міжнародных адносін. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі беларускай экспертнай супольнасці, аспіранты, а таксама замежныя госці – спецыялісты з Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін МЗС РФ, Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага прэзідэнта Расіі Б. Н. Ельцына. З прывітальным словам выступілі намеснік дэкана ФМА БДУ па навуковай рабоце кандыдат гістарычных навук дацэнт Алеся Пятроўна Рубо і загадчык кафедры міжнародных адносін доктар палітычных навук прафесар Юліяна Ігараўна Малевіч.

Тэматыка агучаных дакладаў закранула шырокі спектр актуальных пытанняў – канцэптуальныя асновы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, гісторыя і сучаснае развіццё беларуска-расійскіх адносін, прыярытэты Мінска ў развіцці ўзаемадзеяння з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, а таксама новыя выклікі глабальнай бяспецы і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у зменлівым рэгіянальным асяроддзі.

Удзельнікі дыскусіі сышліся на думцы, што сучасная трансфармацыя міжнародных адносін на рэгіянальным і глабальным узроўні ўяўляе сабой як выклікі, так і новыя магчымасці для актывізацыі дыпламатычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь на сусветнай арэне. Прапановы і высновы экспертаў, выказаныя падчас дыскусіі, будуць апублікаваны і запатрабаваны ў акадэмічным навучальным працэсе і дыпламатычнай практыцы. Па выніках канферэнцыі рыхтуецца зборнік артыкулаў, які будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Мерапрыемства атрымала асвятленне ў беларускіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. 

{gallery}2024/2024_03_21_04{/gallery}