Select your language

21 сакавіка 2024 года Марыя Ярашчук, студэнтка спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" факультэта міжнародных адносін БДУ, разам са сваёй камандай з БНТУ заняла 1-ае месца ў рэспубліканскім конкурсе "100 ідэй для Беларусі" ў намінацыі "Лепшая бізнес ідэя".

Гэты конкурс праходзіў па ўсёй краіне, дзе школьнікі, студэнты і маладыя вучоныя прадстаўлялі свае распрацоўкі і ідэі ў розных катэгорыях. Каманда выступіла ў намінацыі "Лепшая бізнес-ідэя" з праектам "CartON", які дапамагае людзям вырашаць праблему транспарціроўкі прадуктаў з крамы да дома пешшу пры дапамозе тэхналагічных калясак, абсталяваных мабільным дадаткам.

«Прынцып працы даволі падобны на арэнду самакатаў. Наша каманда складаецца з: СЕА — Бродка Глеб, СТА — Градусаў Арцём, Адміністратар — Ярашчук Марыя, UI/UX дызайнер — Бортнік Аляксандра, фінансіст — Дрозд Данііл, а таксама распрацоўшчык Агеенка Арцём. На дадзены момант мы знаходзімся на стадыі прапрацоўкі нашага прататыпа для таго, каб праверыць усе цікавыя для нас гіпотэзы і пачаць падрыхтоўку прадукта да выхаду на рынак. Мы імкнемся да таго, каб ужо хутка кожны жадаючы змог атрымліваць задавальненне ад паходаў у краму разам з нашым прадуктам! — адзначае студэнтка.