Віншуем Ніну Сяргееўну Суцьку, студэнтку 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якая заняла 1 месца ў II Міжнародным конкурсе мультымедыйных прэзентацый на замежнай мове «ГЕЙМІФІКАЦЫЯ Ў АДУКАЦЫІ, ПРАФЕСІІ І БІЗНЕСЕ». Конкурс праходзіў з 26 лютага па 25 сакавіка 2024 г. на базе Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі "Казанскі дзяржаўны энергетычны ўніверсітэт" для студэнтаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі (навуков. кіраўнік дац. С. А. Дубінка).
У Міжнародным конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 навучэнцаў з 52 адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Азербайджан па трох секцыях: "Англійская мова", "Нямецкая мова", "Французская мова".
Віншуем Ніну Сяргееўну, якая паспяхова прадставіла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і наш факультэт, і жадаем далейшых поспехаў!