27 сакавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася Алімпіяда па польскай мове паміж ВНУ для студэнтаў і школьнікаў, арганізаваная кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Актуальнасць правядзення Алімпіяды па дысцыпліне "Польская мова" абумоўліваецца нарастальнай роляй замежных моў у сучасным грамадстве, усведамленнем значэння важнасці прафесійнай моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на замежнай мове.
Мэта Алімпіяды – выяўленне таленавітай творчай моладзі і павышэнне матывацыі студэнтаў да вывучэння польскай мовы для інтэграцыі ў міжнародную адукацыйную прастору, для міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай павышэння якасці і эфектыўнасці камунікацыі і інфармацыі ў галіне навукі, адукацыі і культуры.
Задачы Алімпіяды – павышэнне ўзроўню іншамоўнай кампетэнцыі студэнтаў, цікавасці да вывучэння польскай мовы і культуры.
Удзел у Алімпіядзе садзейнічае фарміраванню наступных кампетэнцый:
— камунікатыўнай, якая ўключае
- лінгвістычную кампетэнцыю, г.зн. здольнасць адэкватна ўспрымаць і карэктна выкарыстоўваць адзінкі маўлення на аснове ведаў асаблівасцей вывучаемай мовы;
- сацыяльную кампетэнцыю, г.зн. здольнасць узаемадзейнічаць з партнёрамі па зносінах, уступаць у кантакт і падтрымліваць яго;
- стратэгічную кампетэнцыю, г.зн. здольнасць прымяняць розныя стратэгіі як для разумення вусных/пісьмовых тэкстаў, так і для падтрымання паспяховага ўзаемадзеяння пры вусных/пісьмовых зносінах;
— кагнітыўнай кампетэнцыі, г.зн. здольнасці, выкарыстоўваць досвед вывучэння роднай і замежнай моў, карыстацца пошукава-аналітычнымі ўменнямі.
Алімпіяда ўключала тры этапы:
1) аўдыё-тэст на 30 пунктаў;
2) лексіка-граматычны тэст на 70 пунктаў;
3) вуснае выказванне па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме на 20 пунктаў.
Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў і школьнікаў, іх крэатыўныя адказы і знаходлівасць.
У праграме Алімпіяды знайшлося месца не толькі для напружаных выпрабаванняў, але і для перапынкаў на адпачынак з гарбатай.
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:
- Дыплом 1 ступені – Васюкевіч Вадзім, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»;
- Дыпломы 2 ступені - Рудко Анастасія, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" і Старушчанка Мацвей, навучэнец 11 класа сярэдняй школы № 37 г. Мінска;
- Дыпломы 3 ступені - Міхно Ксенія і Улашчык Аляксандр, курсанты 3 курса ваеннага факультэта БДУ.
Віншуем пераможцаў, дзякуем усім студэнтам за ўдзел у Алімпіядзе і жадаем поспехаў у вывучэнні польскай мовы!
{gallery}2024/2024_03_27{/gallery}