21 сакавіка 2024 г. адбыліся прафарыентацыйныя мерапрыемствы ў ДУА "Сярэдняя школа №213 г. Мінска" і ДУА "Гімназія №61 г. Мінска".
Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Аляксандр Тур і Анастасія Сала сустрэліся са старшакласнікамі навучальных устаноў — вучнямі профільных класаў па вучэбных прадметах "Грамадазнаўства" і "Англійская мова". Студэнты данеслі актуальную інфармацыю аб факультэце міжнародных адносін, падрабязна расказалі пра кожную спецыяльнасць і новыя спецыяльнасці, якія хутка адкрыюцца («Міжнародная лагістыка» і «Міжнародная канфлікталогія»). Таксама былі закрануты такія аспекты навучання ў БДУ, як высокая кваліфікацыя выкладчыцкага складу, навуковы і матэрыяльна-тэхнічны складнік навучання. Студэнты поўна адказалі на ўсе пытанні. Па выніках дзвюх сустрэч была адзначана зацікаўленасць старшакласнікаў у паступленні ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Аляксандр і Анастасія расказалі пра магчымасць наведаць Дзень адчыненых дзвярэй.
{gallery}2024/2024_03_21_03{/gallery}