Select your language

14-17 сакавіка больш за 30 студэнтаў ФМА, якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старршых выкладчыкаў Сіняўскай Ю.І. і Шарупіч Т.С. наведалі 31-ю Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая праходзіла ў НВЦ "БелЭкспа".

У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выставы былі абраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэзідэнта, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі і Год якасці, які быў аб'яўлены ў 2024 годзе.

Студэнты наведалі Нацыянальны стэнд, які сёлета сімвалізаваў плошчу Перамогі беларускай сталіцы, убачылі экспазіцыю кніг, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, экспазіцыю Нацыянальнай бібліятэкі "Да родных берагоў", куды ўвайшлі агітацыйныя творы 1941-1944 гадоў, экспазіцыю Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, у якой былі прадстаўлены рэдкія кнігі, прысвечаныя гераічнай барацьбе савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і экспазіцыю "Беларусь непераможная", якая прадстаўляе храналогію фатаграфій гарадоў краіны ў даваенны, ваенны і пасляваенны перыяды.

Студэнты і выкладчыкі ФМА азнаёміліся з праграмай форума, якая складалася з больш чым 40 мерапрыемстваў: прэзентацыі, дыскусіі і творчыя сустрэчы з удзелам расійскіх і беларускіх пісьменнікаў.

Удзел у кніжным форуме прынялі больш за 20 краін. У гэтым годзе цэнтральным экспанентам "Міжнароднага квартала" стаў Іран, які прадставіў больш за 500 выданняў. Таксама шырока была прадстаўлена кніжная прадукцыя з Кітая і Расіі.

Асобна варта адзначыць працу студэнтаў і выкладчыкаў ФМА на стэндзе «Бразілія» у якасці валанцёраў: гасцям выставы была прадстаўлена інфармацыя пра бразільскую літаратуру і выдатных аўтараў гэтай лацінаамерыканскай краіны. Студэнты і выкладчыкі факультэта былі адзначаны падзякай Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь. 

{gallery}2024/2024_03_17{/gallery}