21 сакавіка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылася сустрэча з кіраўніком дэпартамента замежных моў і міжкультурнай камунікацыі факультэта міжнародных эканамічных адносін Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ І. І. Клімавай.
БДУ і ФУ паслядоўна працуюць над выкананнем пагаднення аб праграмах акадэмічнай мабільнасці, падпісаным кіраўнікамі дзвюх ВНУ ў кастрычніку 2022г. Падпісаны дакумент дэталёва прапісвае працэс абмену студэнтамі, выкладчыкамі і вучонымі. Абмен навукова-педагагічнымі работнікамі прадугледжвае правядзенне сумесных даследаванняў, чытанне лекцый, што будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі.
Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і дэпартамент замежных моў і міжкультурнай камунікацыі факультэта міжнародных эканамічных адносін у двухбаковым парадку абменьваліся вопытам чытання лекцый запрошанага прафесара для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей, правядзення тэлемастоў і on-line канферэнцый са студэнтамі па актуальных пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. Апублікаваны шэраг сумесных навуковых работ, у тым ліку работ з высокім імпакт-фактарам (дац. С. А. Дубінко, дац. І. І. Клімава), праведзены шэраг сумесных навуковых канферэнцый, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні выкладання замежных моў студэнтам эканамічнага профілю . І на гэты раз навукова-метадычны семінар па кіраўніцтвам загадчыка кафедры С. А. Дубінка і кіраўніка дэпартамента І. І. Клімавай з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей даў магчымасць абмяняцца думкамі і абмеркаваць такія важныя пытанні як роля замежнай мовы (як першай, так і і другой) у прафесійнай дзейнасці будучага спецыяліста, параўнаць навучальныя праграмы. Актыўны ўдзел у дыскусіі прынялі старшыя выкладчыкі кафедры Чарнецкая Н. І., Касцерава Н. А., Майсюк Ю. Л., Ахрыменя, Г. І., Натуркач М. В. Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Іванова Паліна, Ячэйка Яна, Куляшова Паліна, Бірукоў Арцемій актыўна задавалі пытанні і атрымалі вычарпальныя адказы аб вучэбным, навуковым, пазааўдыторным жыцці Фінансавага ўніверсітэта.
Спадзяемся на сумесны ўдзел у маючай адбыцца навуковай канферэнцыі, якая пройдзе на факультэце міжнародных адносін у красавіку гэтага года!
С. А. Дубінка, загадчык кафедры дацэнт
{gallery}2024/2024_03_21{/gallery}