Select your language

Напярэдадні гадавіны трагедыі ў вёсцы Хатынь, якая стала сімвалам смутку ўсяго беларускага народа і сведчаннем маштабнага парушэння правоў чалавека акупацыйным фашысцкім рэжымам у гады Вялікай Айчыннай вайны, студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Карчэўская Аліна, Корнева Крысціна, Куцэнка Арцём, Шастапалава Ганна пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці С. У. Салаўёвай наведалі выставу «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаваную да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Наведванне выставы ажыццяўлялася ў рамках вывучэння праграмнай тэмы "Захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні", якая прадугледжвае тэматычнае даследаванне. Інтэграванне нацыянальна-культурнага кампанента ў працэс вывучэння замежнай мовы з'яўляецца перадумовай да фарміравання маральна сталай асобы навучэнца, якой уласцівы сацыяльная актыўнасць, грамадзянская адказнасць і патрыятызм, гатоўнасць да актыўнага ўдзелу ў эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці краіны.

Унікальная экспазіцыя размяшчаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і змяшчае больш за 500 экспанатаў, сярод якіх прадстаўлены мастацкія матэрыялы, ілюстраваныя кніжныя выданні, арыгінальныя ўзоры графікі і скульптуры. Адмысловае месца ў экспазіцыі займаюць арыгіналы беларускіх рукапісных кніг, часопісаў партызанскіх атрадаў і брыгад, дзённікі ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Франтавыя партрэты, віды разбураных гарадоў і вёсак, замалёўкі жорсткіх ваенных сутыкненняў даносяць да нашчадкаў аб'ектыўную праўду вайны. Падобныя выставы дазваляюць захаваць гістарычную памяць і дазваляюць усвядоміць каштоўнасць мірнага жыцця, што было адзначана ўдзельнікамі экскурсіі. 


«Выстава пакінула моцнае ўражанне і дазволіла прасякнуцца гісторыяй. Унікальныя экспанаты перадалі атмасферу таго часу і дазволілі адчуць сапраўдную драму. Дзякуй за арганізацыю дадзенага мерапрыемства!» (Аліна Карчэўская, 2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права")

«Наведванне выставы – гэта цудоўная магчымасць правесці час з карысцю. Пасля прагляду старанна падабраных экспанатаў застаецца пачуццё гонару за нашых продкаў, якія пакінулі пасля сябе мірнае неба над галавой. Дзякуй нашаму выкладчыку за арганізацыю дадзенага мерапрыемства!» (Крысціна Корнева, 2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права")

“Выдатнае мерапрыемства. Сучасным беларусам проста неабходна памятаць пра гістарычны подзвіг сваіх прадзедаў, які дазволіў нам мець мірнае неба над галавой зараз». (Арцём Куцэнка, 2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права")

«Дадзенае выязное мерапрыемства было вельмі пазнавальным. Мы наведалі выставу і абмеркавалі сур'ёзную тэму, якая была закранута ў творах прадстаўленых аўтараў. Асабліва спадабаліся карціны беларускіх мастакоў і іх глыбокі сэнс». (Таісія Пахомская, 2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права")

«Арганізацыя мерапрыемства прайшла на найвышэйшым узроўні. Мы паглядзелі новую экспазіцыю, азнаёміліся з кнігамі, якія закранаюць такую сур'ёзную тэму. Я ўдзячна за выдатную магчымасць пагрузіцца ў гісторыю». (Ганна Шастапалава, 2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права")

Уражанні ад экскурсіі дазволілі студэнтам дапоўніць іх веды, неабходныя для тэматычнага даследавання аб важнасці захавання гістарычнай памяці на англійскай мове.

Матэрыял падрыхтавала старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, магістр міжкультурнай камунікацыі С. У. Салаўёва 

{gallery}2024/2024_03_21_02{/gallery}