Select your language

19 сакавіка 2024 года студэнткі 2-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Ульяна Сялюк і Анастасія Кісель правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства ў ДУА "Сярэдняя школа №204 г. Мінска".

Сустрэча з патэнцыйнымі абітурыентамі складалася з дзвюх частак. Спачатку студэнткі расказвалі пра асаблівасці факультэта міжнародных адносін, пра яго ўнікальнасць і свой асабісты вопыт, які назапасіўся за амаль два гады навучання. Былі разгледжаны такія пытанні, як прадметы, якія неабходна здаць для паступлення, праходныя балы за апошнія гады, мерапрыемствы навуковага і грамадскага профіляў, у якіх удзельнічае большасць нашых студэнтаў, і шматлікае іншае. Другая частка сустрэчы ўяўляла сабой міні-лекцыю непасрэдна па спецыяльнасці Анастасіі і Ульяны на тэму – "Дыпламатычныя імунітэты і прывілеі". Такі фармат зацікавіў школьнікаў, бо былі закрануты практычныя аспекты, якія непасрэдна датычацца дзейнасці дыпламатычных работнікаў. У канцы сустрэчы навучэнцам далі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. Дзеці цікавіліся думкамі студэнтак наконт таго, які ж кірунак усё ж выбраць для сябе і не памыліцца, таксама прадметам дыялогу стаў праект «Студэнт БДУ на тыдзень», у якім Ульяна брала ўдзел яшчэ адзінаццацікласніцай.

Адміністрацыя школы і аўдыторыя засталіся задаволеныя мерапрыемствам і выказаліся аб тым, што сустрэча была, і сапраўды, вельмі пазнавальнай, цікавай і карыснай. 

{gallery}2024/2024_03_19_03{/gallery}