Select your language

23 сакавіка 2024 года на факультэце міжнародных адносін БДУ адбыўся Адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства прайшло ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі "Я выбіраю прафесію" і яго ўдзельнікамі сталі больш чым 200 будучых абітурыентаў і іх бацькоў.

Дэкан факультэта Алена Анатольеўна Дастанка выступіла з прывітальным словам, расказала аб новаўвядзеннях прыёмнай кампаніі ў 2024 годзе і спецыяльнасцях, па якіх ФМА ажыццяўляе падрыхтоўку, адказала на пытанні аўдыторыі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на новыя спецыяльнасці — "Міжнародная канфлікталогія" і "Міжнародная лагістыка".

На Адзіным дні адчыненых дзвярэй прысутнічалі загадчыкі кафедраў і студэнты — прадстаўнікі кожнай з 8 спецыяльнасцяў. Яны расказалі пра актыўнае і насычанае студэнцкае жыццё, азнаёмілі гасцей са спецыфікай спецыяльнасцей.

Далей адбыўся нетворкінг з прадстаўнікамі кампаній-заказчыкаў кадраў. Сярод запрошаных гасцей прысутнічалі:

  • Папкоў Андрэй Мікалаевіч, начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • Лукіна Ларыса Сяргееўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва - начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
  • Залескі Дзмітрый Аляксандравіч, старшы юрыст ТАА "Лігалтакс";
  • Русалоўская Юлія Дзмітрыеўна, «Белспецзнештэхніка»;
  • ТАА «Джэнці-Спедышн»;
  • Быцкевіч Сяргей Аляксандравіч, дырэктар ТДА "Віаполь";
  • Курманава Вольга Уладзіміраўна, генеральны дырэктар ТАА "Топ-Тур-т";
  • Асененка Дзмітрый Алегавіч, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы ДМК Рэспублікі Беларусь;
  • Сокал Валерыя Анатольеўна, менеджэр па рабоце з інвестарамі дзяржаўнай установы “Адміністрацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”;
  • Рэцькова Аліна Андрэеўна, вядучы спецыяліст Упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства і будзем рады бачыць абітурыентаў сярод будучых студэнтаў ФМА БДУ. 

{gallery}2024/2024_03_23{/gallery}