Кафедра міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 29 сакавіка 2024 г. праводзіць навуковае мерапрыемства ў форме круглага стала «Актуальныя праблемы кадыфікацыі міжнароднага прыватнага права». Запланавана дыскусія па сучасных праблемах удасканалення прававога рэгулявання прыватнаправавых адносін з замежным элементам і сістэматызацыі заканадаўства ў гэтай сферы.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, студэнты, магістранты, аспіранты і спецыялісты, якія займаюцца навукова-прававымі даследаваннямі па міжнародным прыватным праве. Для ўдзелу ў круглым стале неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе разам з назвай і тэзісамі даклада па электроннай пошце