Select your language

16 красавіка 2024 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інтэграцыйныя працэсы ў Еўразіі: стан, выклікі, перспектывы". International scientific and practical conference “Integration processes in Eurasia: Status, Challenges, Prospects”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з Інстытутам эканомікі і кіравання НДУ Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта і АНА "Інстытут прыгранічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі", г. Белгарад.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца вучоныя, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў, дактаранты, аспіранты, а таксама прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўных органаў улады і кіравання, сферы бізнесу.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў у электроннай форме шляхам накіравання заяўкі на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Заяўка ПІБ_Канферэнцыя» па 30 сакавіка 2024 г. Шаблон заяўкі ТУТ

Да 10 красавіка 2024 г. трэба прадставіць тэкст артыкула на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Публікацыя_Канферэнцыя».

Больш падрабязная інфармацыя ТУТ