Select your language

18 сакавіка ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс (Бразілія) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Ульяна Селюк, Лізавета Прановіч і Дзіяна Зіновіч, якія вывучаюць партугальскую мову на факультэце міжнародных адносін, пачалі анлайн-навучанне на курсе "Партугальская мова як дадатковая – пачатковы ўзровень" пры Федэральным універсітэце Мінас-Жэрайс.

У навучанні бяруць удзел студэнты з універсітэтаў Беларусі, Расіі і Казахстана. Прадугледжваецца правядзенне сінхронных (платформа Zoom) і асінхронных (платформа Moodle) заняткаў два разы на тыдзень. Курс працягнецца да 26 чэрвеня 2024 года.

Дадзенае навучанне і зносіны студэнтаў з носьбітамі мовы з'яўляюцца ўнікальнай магчымасцю азнаёміцца з бразільскім варыянтам партугальскай мовы, асаблівасцямі правапісу, яго лінгвістычнымі характарыстыкамі, адрозненнямі ў фанетыцы, лексіцы і граматыцы, якія тлумачацца, з аднаго боку, геаграфічнай аддаленасцю ад Партугаліі, а з другога боку, асаблівым этнічным складам насельніцтва Бразіліі. 

{gallery}2024/2024_03_18_02{/gallery}