Па выніках конкурсаў на лепшага кіраўніка і арганізатара НДРСА БДУ (2021–2023 гг.) і "Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя" за 2023 год выкладчыкі нашага факультэта ўдастоіліся прызавых месцаў.
У намінацыі "Уклад СНДЛ у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі" пераможцам прызнана кіраўнік СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах", дацэнт кафедры міжнародных адносін, кандыдат гістарычных навук дацэнт Алена Васільеўна Дземідовіч.
У адпаведнасці з загадам рэктара БДУ ад 14.03.2024 № 45-ПК вызначаны пераможцы конкурсу на лепшага кіраўніка і арганізатара НДРСА БДУ па выніках 2021–2023 гг.
У намінацыі "Папулярызацыя навукі сярод студэнцкай моладзі і школьнікаў" уладальнікам другой прэміі стаў Віктар Аляксандравіч Астрога, загадчык кафедры мытнай справы, доктар гістарычных навук прафесар.
У намінацыі "Індывідуальнае кіраўніцтва НДР студэнтаў" – Ірына Іванаўна Макарэвіч і Таццяна Іванаўна Макарэвіч, старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (3-я прэмія).
У намінацыі "Асабісты ўклад у арганізацыю НДР студэнтаў і аспірантаў у падраздзяленні БДУ" – Алёна Аляксандраўна Хадакова, старшы выкладчык кафедры мытнай справы (3-я прэмія).
У намінацыі "Арганізацыя і кіраўніцтва маладзёжным навуковым аб'яднаннем" – Яо Цзяхуэй, дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін, кандыдат эканамічных навук (3-я прэмія).
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці!