Select your language

З 14 сакавіка 2024 г. па 21 красавіка 2024 г. на базе ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» праводзіцца конкурс на лепшае эсэ з міжнародным удзелам «Міжнароднае гуманітарнае права: гісторыя і сучаснасць»

Асноўная мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі навучэнцаў (курсантаў) юрыдычных, эканамічных, экалагічных і ваенных спецыяльнасцяў устаноў вышэйшай адукацыі да вывучэння міжнароднага гуманітарнага права.

Рабочыя мовы конкурсу – беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін па 21 красавіка 2024 г. запоўніць электронную заяўку, а таксама даслаць тэкст эсэ на электронны адрас кафедры міжнароднага права: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Запрашаем усіх зацікаўленых студэнтаў прыняць удзел у конкурсе.

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАВЕДАМЛЕННЕ