4 сакавіка студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», якія вывучаюць іспанскую мову ў якасці першай замежнай, пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А.У. Сідарэвіч-Стахновай і старшага выкладчыка В.Г. Паляшчук прынялі ўдзел у відэаканферэнцыі "Роля жанчын у венесуэльскім грамадстве". У якасці спікера на канферэнцыі выступіла спадарыня Асія Вільегас – эксперт па правах жанчын і сацыяльнай інклюзіі, дэпутат Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы і былы Міністр народнай улады па справах жанчын і гендэрнай роўнасці. Спадарыня Вільегас падрабязна асвятліла пытанні, звязаныя з удзелам венесуэльскіх жанчын у жыцці грамадства, іх уплывам на палітычную, эканамічную і сацыяльную сферы, зрабіла экскурс у гісторыю, расказаўшы пра барацьбу венесуэльскіх жанчын за свае правы і прызнанне гэтых правоў урадам Баліварыянскай Рэспублікі.
Пасля выступлення спадарыні Вільегас госці атрымалі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій Венесуэлы і Кубы, Беларускага саюза жанчын, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў Мінска.
Сустрэча выклікала жывую цікавасць гасцей, прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.
{gallery}2024/2024_03_04{/gallery}