5 сакавіка 2024 года студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць шведскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Сакавец М.С. наведалі музей мініяцюр "Краіна міні". Выязны занятак быў праведзены ў рамках вывучэння тэмы "Славутыя мясціны Беларусі".
У суправаджэнні экскурсавода група здзейсніла займальнае падарожжа па Беларусі, агледзеўшы мініяцюры каля 20 турыстычных аб'ектаў. Наведванне выставы дазволіла не толькі ўбачыць папулярныя і малавядомыя храмы, замкі і палацы Беларусі і даведацца пра гістарычныя факты, звязаныя з гэтымі славутасцямі, але і матывавала студэнтаў больш падарожнічаць па роднай краіне.
Уражанні студэнтаў:
“Вельмі спадабалася выстава, асабліва цікава было даведацца пра Царкву Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці. Таксама ўразілі займальныя інсталяцыі. Ідэальнае месца для хуткага азнаямлення з архітэктурнымі помнікамі Беларусі!” Вярбіцкая Ксенія
“На сваё здзіўленне, я была ўражана выставай, асабліва мяне прывялі ў захапленне маленечкія чалавечкі, створаныя ўручную. І я ніколі б не падумала, што мне можа быць так цікава слухаць пра славутасці Беларусі! Засталіся толькі прыемныя ўражанні.“ Фралова Варвара
“Мяне пакарыла ўтульная атмасфера і спалучэнне спрадвечна беларускага з мадэрнам. Цікава было паслухаць аб кожным аб'екце архітэктуры і націснуць на кнопку ў чаканні інтэрактыўнага цуду! Асобна хочацца адзначыць цудоўныя сувеніры!” Агарэлік Кацярына.
{gallery}2024/2024_03_05_03{/gallery}