Select your language

Студэнты ФМА, якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Сіняўскай Ю.І. і Шарупіч Т.С. наведалі ўрачыстае адкрыццё ХХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая праходзіць з 14 па 17 сакавіка ў НВЦ "БелЭкспа".

Сёлета выстава прымеркавана да аб'яўленага ў Беларусі Года якасці і 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Варта адзначыць, што пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі на кніжнай выставе арганізавана работа "Міжнароднага квартала" з шырокім прадстаўленнем замежнай літаратуры, якая прэзентуецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, акрэдытаванымі ў Беларусі. Усяго ў кніжным форуме бяруць удзел больш за дваццаць краін.

Бразілія прадставіла на выставе раман "Запіскі з таго свету" і "Выбраныя апавяданні" (творы класічнай бразільскай літаратуры к. 19 ст.) аўтара Машаду дэ Асіз; раман «Сумны лёс Палікарпа Куарэзмы» бразільскага пісьменніка-сатырыка і журналіста Афонса Энрыкеса дэ Ліма Барэта (адзін з найбольш значных аўтараў перыяду прэмадэрнізму); раман Алуізіа Азеведа «Мулат», які апавядае пра трагічны лёс чалавека ў рабаўладальніцкай Бразіліі канца XIX ст. і іншую літаратуру.

Асобнай увагі заслугоўвае той факт, што студэнты 1, 2 і 3 курсаў спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Сусветная эканоміка", якія вывучаюць партугальскую мову, прадстаўляюць стэнд "Бразілія" кожны дзень працы выставы, падаючы гасцям мерапрыемства інфармацыю аб бразільскай. літаратуры.

Міжнародны кніжны кірмаш праводзіцца з 1994 года. Яе арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з міністэрствамі адукацыі, замежных спраў, культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. 

{gallery}2024/2024_03_14_02{/gallery}