19 лютага 2024 года на кафедры ўсходазнаўства быў арганізаваны круглы стол для студэнтаў-усходазнаўцаў першага і трэцяга курсаў "Міф у сучасным свеце" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры ўсходазнаўства Марыны Анатольеўны Ісачэнкавай.
Студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Ярашчук Марыя, Казакевіч Анастасія, Велісейчык Дар'я і Дунай Кацярына прадставілі даклады на тэмы «Міфалагічны герой у сучасным свеце», «Барацьба героя з хтанічнай істотай», «Станаўленне героя» і «Трыкстэр. Трансфармацыя Трыкстэра». Сваім малодшым калегам яны пастараліся паказаць, што міф, як казаў Салюстый, "гэта тое, чаго ніколі не было і ніколі не будзе, але што заўсёды ёсць". Паколькі чалавецтва адзінае, і міфалагічнае мысленне яго адзінае. Змяняюцца часы і мяняюцца знешнія формы праявы міфалогіі, аднак глыбінныя структуры міфалагічнага мыслення захоўваюцца. Гэтыя асноўныя катэгорыі міфалагічнага мыслення жывыя і дагэтуль, вось чаму, вывучаючы міфалогію, мы вывучаем не сівую старажытнасць і не памылкі далёкіх продкаў, а наша ўласнае мысленне.
Выступоўцы паказалі, як старажытныя міфалагемы, вобразы, сюжэты захоўваюцца ў сучасным свеце: палітыцы, мастацтве, літаратуры, рэкламе і г.д. Даклады суправаджаліся яркімі прэзентацыямі, фрагментамі кінафільмаў і рэкламы.
Важнай мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўцягванне студэнтаў-першакурснікаў у навуковую дзейнасць. Дадзеная тэма выклікала цікавасць і жывую дыскусію, жаданне прадоўжыць яе вывучэнне. Першакурснікі адзначалі, што сустрэча змяніла іх штодзённае ўспрыманне міфалогіі як гісторыі пра багоў, дапамагла лепш зразумець яе як спецыфічную пазачасавую мадэль свету.
{gallery}2024/2024_02_19{/gallery}