Select your language

14 сакавіка 2024 года студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» (Палавінскі А.А., Валахановіч Д.А., Дунай А.У., Гардунова А.У.) і 1-га курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» (Громыка Ф .Д., Варабей Я.М., Русы К.В.) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры ўсходніх моў Атрошчанка А.А. сустрэліся з егіпецкай пісьменніцай, публіцыстам і дэпутатам егіпецкага парламента Дохай Мустафой Асі.

Падчас сустрэчы пісьменніца расказала пра свой творчы шлях, асвятліла пытанні, якія цікавілі гасцей. Увазе прысутных былі прадстаўлены апавяданні "Свабода", "Спектакль", "Выдатнае сонца" са зборніка "Люжы павінна быць пакараная" ў перакладзе на рускую мову.

Апавяданні егіпецкай пісьменніцы выклікалі вялікую цікавасць у слухачоў. Тэматыка апавяданняў закранала праблемы гендэрнай няроўнасці, падвойных стандартаў, навешванне сацыяльных ярлыкоў, узаемаадносін бацькоў і дзяцей. У ходзе далейшай дыскусіі студэнты і выкладчык падзяліліся сваімі ўражаннямі і ідэямі. Нягледзячы на рознасць менталітэтаў, кожны са слухачоў адшукаў у творах аўтара блізкія сабе сюжэты.

Па просьбе студэнтаў спадарыня Асі ў арыгінале зачытала ўрывак са свайго рамана «Французскія аблокі».

Напрыканцы сустрэчы пісьменніца падарыла студэнтам-арабістам экзэмпляр кнігі на арабскай мове з пажаданнямі поспеху ў яе вывучэнні і надзеяй на далейшае супрацоўніцтва.

{gallery}2024/2024_03_14{/gallery}