Select your language

Стартаваў новы цыкл Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы, якая сёлета пройдзе ўжо чацвёрты раз. Яе мэтамі застаюцца павышэнне фінансавай, прававой і інфармацыйнай пісьменнасці маладога пакалення, пошук і выяўленне таленавітай моладзі, абмен вопытам і культурнымі традыцыямі, устанаўленне трывалых прафесійных кантактаў на будучыню.

У 2024 годзе ў Алімпіядзе прымуць удзел 35 краін. 

У мэтах забеспячэння ўдзелу ў Алімпіядзе школьнікаў і студэнтаў з самых аддаленых месцаў асноўныя этапы яе будуць арганізаваны на міжнароднай сацыяльна-адукацыйнай лічбавай платформе "Садружнасць".

Напярэдадні адборачнага этапа Алімпіяды, у перыяд з 4 па 22 сакавіка 2024 года на платформе "Садружнасць" адкрыты доступ да тэставых заданняў запрашальнага этапа Алімпіяды для студэнтаў і школьнікаў. 

Заданні запрашальнага этапа для студэнтаў распрацаваны па напрамках падрыхтоўкі, якія адпавядаюць намінацыям адборачнага і фінальнага этапаў Алімпіяды:

  • эканоміка
  • юрыспрудэнцыя
  • інфармацыйная бяспека
  • міжнародныя адносіны.

Студэнты краін СНД могуць выконваць алімпіядныя заданні на рускай мове, для студэнтаў з краін Далёкага Замежжа заданні перакладзены на англійскую мову. 

Міждысцыплінарныя заданні для школьнікаў складзены на рускай мове на стыку школьных прадметаў: матэматыкі, інфарматыкі, грамадазнаўства ў разбіўцы па класах.

Для ўдзелу ў запрашальным этапе Алімпіяды неабходна зарэгістравацца на платформе "Садружнасць":  https://sodrujestvo.org/ru 

Пачатак рэгістрацыі для ўдзелу ў запрашальным этапе – 4 сакавіка 2024 года ў 10-00 па маскоўскім часе.

Завершыцца запрашальны этап Алімпіяды –- 22 сакавіка 2024 года ў 23-59 па маскоўскім часе. 

Усе зарэгістраваныя карыстальнікі платформы будуць мець асабісты кабінет, з дапамогай якога будзе забяспечана інфармацыйнае і экспертнае суправаджэнне ўдзельнікаў на ўсіх этапах Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы.

Таксама ўсе аўтарызаваныя ўдзельнікі змогуць атрымліваць загадзя апавяшчэнні аб старце наступных этапаў Алімпіяды, мець магчымасць доступу да закрытага кантэнту Платформы ў мэтах навучання і падрыхтоўкі да Алімпіяды, мець зносіны з экспертамі ў галіне фінансавай бяспекі і інш. 

Ужо зараз на платформе сабрана актуальная інфармацыя ў сферы фінансавай бяспекі для школьнікаў, студэнтаў і прафесіяналаў, размешчаны навіны, анонсы маючых адбыцца мерапрыемстваў.

Спадзяемся на Ваш актыўны ўдзел у запрашальным туры Алімпіяды.