Select your language

Ён праводзіцца ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі Міністэрства адукацыі «Я выбіраю прафесію» з удзелам арганізацый-заказчыкаў кадраў.

У БДУ у гэты дзень адбудуцца сустрэчы на ўсіх факультэтах і адукацыйных інстытутах. Старшакласнікі пазнаёмяцца з прадстаўнікамі прыёмных камісій, а таксама патэнцыйнымі працадаўцамі. Змогуць атрымаць інфармацыю аб уступнай кампаніі, новых спецыяльнасцях і спецыфіцы навучання на факультэтах, а таксама мэтавым прыёме. Акрамя таго, абітурыенты даведаюцца аб патэнцыйных месцах працы, дзе змогуць прымяніць будучыя кампетэнцыі і навыкі.

З падрабязнай інфармацыяй аб фармаце, часе і праграме правядзення адзінага дня адчыненых дзвярэй можна будзе азнаёміцца на старонцы Абітурыенту сайта ФМА, а таксама на сайце «Абитуриент БГУ».

Крыніца