12 сакавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Міцевой Т. П. прайшло пасяджэнне гуртка аматараў англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY.
Паседжанне было прысвечана вершам англамоўных паэтаў-рамантыкаў XVIII і XIX стагоддзяў. Тэма пасяджэння была выбрана не выпадкова, бо пачатак вясны – гэта час, калі абуджаюцца сілы прыроды, калі хочацца жыць і любіць. Каханне і прыгажосць былі апеты шматлікімі англійскімі паэтамі. Кожны з іх бачыў па-свойму, але кожны раз чытача ўражвае незвычайнасць вобразаў і параўнанняў, іх вытанчанасць і прыгажосць.
У рамках пасяджэння студэнты акунуліся ў цудоўны свет слоўнага мастацтва, даследуючы творы таленавітых аўтараў, чые вершы пакінулі вялікі след у сусветнай літаратуры. Студэнтамі былі падрыхтаваны розныя формы заданняў. Напрыклад, складанне верша з фрагментаў, калі кожнаму з удзельнікаў былі прапанаваны фрагменты верша, трэба было размясціць гэтыя радкі ў правільным парадку, каб атрымаўся арыгінал. Былі праведзены розныя віктарыны, а таксама было заданне напісаць уласны верш на зададзеную тэму. Прачытанне вершаў вядомых аўтараў дадало літаратурнай глыбіні пасяджэнню. Прагучалі вершы такіх англамоўных аўтараў, як Уільям Блэйк, Джон Кітс, Эмілі Дзікінсан і інш. Літаратурныя заданні, праведзеныя ў ходзе пасяджэння, сталі цікавым спосабам стымулявання творчага мыслення і ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі, а таксама ўзбагацілі іх практыку валодання замежнай мовай.
Паседжанне стала яшчэ адным крокам у развіцці нашай літаратурнай супольнасці. Запрашаем усіх жадаючых да супрацоўніцтва!
У пасяджэнні прымалі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» ў наступным складзе: Багдасарава Вікторыя, Загарэўская Паліна, Раховіч Ніна, Шніткова Дар'я, Носач Анастасія, Гаўрыс Анастасія, Шадура Ангеліна.
Міцева Т. П., старшы выкладчык
