11 сакавіка 2024 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася дыялогавая пляцоўка да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Перад студэнтамі ФМА выступіў Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч.
Спікер растлумачыў, што маладыя людзі павінны разумець асновы беларускага права і разбірацца ў іх, у архітэктуры нашага заканадаўства. Сяргей Міхайлавіч расказаў аб перавагах беларускай канстытуцыі, беларускай мадэлі грамадства.
Студэнты з цікавасцю ўступілі ў дыскусію і задавалі пытанні, на якія выступоўца вельмі кампетэнтна адказаў. У завяршэнні свайго выступу Сяргей Міхайлавіч падзяліўся сваімі кантактамі, калі ў студэнтаў узнікнуць якія-небудзь пытанні ці прапановы.
Матэрыял па тэме на канале СТВ
{gallery}2024/2024_03_11{/gallery}