6 сакавіка 2024 года кафедра міжнароднага турызму ініцыявала ўзнагароджанне лепшых студэнтаў аддзялення, якія паказалі высокія паказчыкі ў вучобе, навуцы і грамадскім жыцці кафедры, факультэта, універсітэта.
Падзякамі дэкана і навуковымі выданнямі ППС кафедры былі адзначаны 22 студэнты. Падзякі студэнтам былі адрасаваны ў выступленнях намесніка дэкана факультэта, дацэнта Рашэтнікава Д.Г. і загадчыка кафедры міжнароднага турызму, прафесара Гайдукевіча Л.М.

