1 сакавіка 2024 г. у рамках 21-й міжнароднай спецыялізаванай выставы “Адукацыя і кар'ера” адбылася прэзентацыя факультэта міжнародных адносін.
Да стэнда ФМА, размешчанага ў павільёне БДУ, у гэты дзень звярталіся многія абітурыенты і іх бацькі. На іх шматлікія пытанні адносна патрабаванняў паступлення і ўмоў навучання па розных спецыяльнасцях факультэта былі дадзены вычарпальныя адказы. Акрамя таго, спецыяльнасць "Мытная справа" прадстаўлялі і самі студэнты-мытнікі.
![]() |
![]() |

