Select your language

26 лютага 2024 г. у рамках прафарыентацыйнай работы кафедры міжнародных адносін студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Вераніка Бобрык правяла сустрэчу з навучэнцамі 10–11 класаў ДУА «Гімназія №1 г. Валожына».

Мерапрыемства арганізавана з мэтай дапамагчы навучэнцам зрабіць свядомы выбар сваёй будучыні адукацыі і прафесіі. Студэнтка падзялілася сваім вопытам выбару спецыяльнасці і паступлення, расказала аб перавагах навучання на факультэце міжнародных адносін і кар'ерных магчымасцях у гэтай сферы. Вялікая ўвага была нададзена асаблівасцям навучальнага працэсу на спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Не засталося без увагі і яскравае студэнцкае жыццё: навучэнцы змаглі пазнаёміцца са студэнцкімі арганізацыямі і галоўнымі мерапрыемствамі на факультэце. Ад аўдыторыі паступіла мноства пытанняў, якія закранулі шэраг тэм ад навукова-даследчай дзейнасці на факультэце да пражывання ў інтэрнаце БДУ. Сустрэча выклікала вялікую цікавасць у старэйшых класаў і дапамагла ім атрымаць каштоўныя парады па выбары свайго шляху ў будучыні.