20 лютага 2024 г. на базе даследаванняў, якія праводзяцца СНДЛ "Эканамічная бяспека знешнеэканамічнай дзейнасці", арганізаваны Моладзевы круглы стол "Еўразійскія даследаванні да 10-годдзя Дагавора аб ЕАЭС". Навуковае мерапрыемства адбылося напярэдадні дзесяцігадовага юбілею з моманту стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) – міжнароднай арганізацыі рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб'ектнасцю і мае на мэце дасягненне эканамічнага росту дзяржаў-членаў ЕАЭС. Моладзевы круглы стол праходзіў у вочна-дыстанцыйным фармаце, работа накіравана на пашырэнне прафесійнага кругагляду і творчага ўзаемадзеяння моладзі дзяржаў-членаў ЕАЭС. У Моладзевым круглым стале прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, іншых беларускіх і расійскіх ВНУ, у ліку якіх студэнцкая моладзь з Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Расійскага ўніверсітэта Дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы, Уфімскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій.
У рамках работы трох секцый удзельнікамі былі абмеркаваны прававыя аспекты і праблемныя пытанні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі ва ўмовах супрацьдзеяння заходнім санкцыям, пытанні інтэлектуальнай уласнасці і яе камерцыялізацыі ў сучасных умовах функцыянавання мытнай тэрыторыі ЕАЭС.
Моладзевыя выступленні адрозніваліся зацікаўленасцю праводзімых даследаванняў, актуальнасцю і рознабаковым характарам даследных праблем, імкненнем унесці дастойны ўклад у развіццё навукі па еўразійскай тэматыцы. У рамках аўтарскіх дакладаў абмеркаваны: прававыя прынцыпы Еўразійскага эканамічнага саюза; пытанні еўразійскай інтэграцыі ва ўмовах санкцый: магчымасці, рызыкі і пагрозы; асаблівасці разнавіднасцяў санкцый і іх уздзеянне на краіну-аб'ект; праблемы забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржаў-членаў ЕАЭС і шляхі іх вырашэння; асноўныя праблемы міжнародна-прававой аховы інтэлектуальнай уласнасці за мяжой і шляхі іх вырашэння; аспекты эвалюцыі прававога механізма пераадолення перашкод на ўнутраным рынку ЕАЭС; пытанні падрыхтоўкі маладых кадраў навукова-інавацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь ва ўмовах еўразійскай інтэграцыі; напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў мытнай сферы; прававыя асновы рэалізацыі лічбавай павесткі ЕАЭС і шмат іншага. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы навуковага ўзаемаразумення і гатоўнасці праводзіць далейшыя еўразійскія даследаванні.
Удзел моладзі ў абвешчаным 15 лютага 2024 г. Міжнародным конкурсе навуковых эсэ «Маладыя галасы Еўразіі», які арганізуецца кафедрай еўразійскіх даследаванняў, дазволіць раскрыць навуковыя здольнасці маладых і пазмагацца за прызавыя месцы. У добры шлях і новых навуковых дасягненняў і перамог!
Кіраўнік СНДЛ "Эканамічная бяспека знешнеэканамічнай дзейнасці", кандыдат эканамічных навук, дацэнт Л.І. Тарарышкіна
{gallery}2024/2024_02_20{/gallery}