Дыялогавая пляцоўка "Навелы ў выбарчым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь" адбылася сёння, 9 лютага, у БДУ. Перад студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
Удзельнікаў сустрэчы вітала прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Ганна Бакун.
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Удзельнікі абмеркавалі ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс Беларусі, а таксама аптымізацыю сістэмы выбарчых камісій і парадку ўтварэння выбарчых акруг.
Студэнтаў і выкладчыкаў таксама цікавілі пытанні значнасці ўвядзення Усебеларускага народнага сходу як органа народаўладдзя, меры для забеспячэння аб'ектыўнасці выбараў у нашай краіне, удасканаленне заканадаўства ў сферы крымінальнай адказнасці.
Акрамя таго, на сустрэчы закранулі пытанні гендэрнага складу Палаты прадстаўнікоў, змянення механізма фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў сферах знешняй палітыкі, абароны і калектыўнай бяспекі, а таксама ўвядзення новых дзяржаўных узнагарод і памятных знакаў у сувязі з 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх. захопнікаў.
Таксама важным момантам мерапрыемства стала ўручэнне ганароваму госцю нагруднага знака "100 гадоў БДУ". Гэтая ўзнагарода заснавана ў 2021 годзе з нагоды векавога юбілею ўніверсітэта. Яна стала формай заахвочвання выкладчыкаў, вучоных, кіраўнікоў, супрацоўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, заслугі якіх прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Таксама нагрудны знак уручаюць прадстаўнікам розных міністэрстваў і ведамстваў за ўмацаванне партнёрскіх адносін, развіццё супрацоўніцтва з БДУ.
Адзначым, у БДУ рэгулярна праводзяцца дыскусійныя пляцоўкі, круглыя сталы і сустрэчы з экспертамі. Палітычныя і сацыяльныя пытанні развіцця дзяржавы абмяркоўваюцца з палітолагамі, юрыстамі, эканамістамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў улады і грамадскіх арганізацый.
