Select your language

"У выбары прафесіі мы адзіныя!" – пад такім лозунгам адбыўся Першы гарадскі спартыўна-патрыятычны фестываль-конкурс сярод навучэнцаў мытных класаў г. Мінска і Мінскага раёна, прымеркаваны да Міжнароднага дня мытніка.

Інфармацыя аб Міжнародным дні мытніка тут.

Пяці камандам 8-11 мытных класаў з Бараўлянскай гімназіі, гімназій №№ 23, 30, сярэдніх школ №№ 28, 46 трэба было прайсці тры выпрабаванні:

  • творчы конкурс,
  • спартыўна-патрыятычную гульню і
  • інтэлектуальны турнір.

У склад журы фестывалю ўвайшлі: Харачынскі Д.У., намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні; Шамаль Л.М., начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце Мінскай цэнтральнай мытні; Казлова М.В., старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні; Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ; Бернард У.К., студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ.

Перамогу ў творчым конкурсе атрымала каманда з СШ №28, лепшы вынік у спартыўнай гульні паказала каманда Бараўлянскай гімназіі, а першымі ў інтэлектуальным турніры стала каманда гімназіі №30.

Па выніках усіх спаборніцтваў трэцяе месца ў фестывалі-конкурсе дасталася камандзе Бараўлянскай гімназіі, другімі стала каманда сярэдняй школы №28, а пераможцамі Першага гарадскога спартыўна-патрыятычнага фестывалю-конкурсу навучэнцаў мытных класаў стала каманда гімназіі №30.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання лепшых з лепшых начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце Мінскай цэнтральнай мытні Людміла Мікалаеўна Шамаль падкрэсліла, што рада была стаць часткай падобнага мерапрыемства і шчаслівая, што атрымала такія цудоўныя эмоцыі ў сваё прафесійнае свята!

Старшы выкладчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ Аляксандр Васільевіч Грабеннікаў не толькі адзначыў высокі ўзровень арганізацыі фестывалю, але і падарыў удзельнікам сваю кнігу "Рада мытнага супрацоўніцтва - Сусветная мытная арганізацыя" ("Совет таможенного сотрудничества - Всемирная таможенная организация"), якая дапаможа навучэнцам яшчэ больш даведацца аб спецыяльнасці "Мытная справа".

Віншуем удзельнікаў і пераможцаў!

Грэбеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ 

{gallery}2024/2024_01_29{/gallery}