Select your language

Кафедра ўсходніх моў і кафедра ўсходазнаўства правялі творчы вечар "Калядны мост сяброўства", які адбыўся на ФМА 22 снежня 2023 г. Мерапрыемства было падрыхтавана намаганнямі студэнтаў ФМА, а таксама гістарычнага і ваеннага факультэтаў, якія вывучаюць усходнія мовы. У падрыхтоўцы нумароў і арганізацыі мерапрыемства прымалі ўдзел старшыя выкладчыкі К. І. Лешчанка, А. Я. Лабанава, Т. Хацеф, В. А. Лешчанка, выкладчык А. М. Цішкевіч, выкладчык-стажор М. П. Шыраеў (кафедра ўсходніх моў), заг. кафедрай усходазнаўства В. Р. Баравы, старшыя выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства В. В. Клімовіч і А. В. Ерышоў, а таксама спецыялісты па забеспячэнні навучальнага працэсу Н. А. Сафраненка і Я. В. Дунай. У якасці вядучых выступілі старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў К. І. Лешчанка і студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства” А. Пуцель.

На творчым вечары прагучалі творы на розных мовах - рускай, беларускай, англійскай, кітайскай, японскай, карэйскай, арабскай, фарсі і турэцкай. Былі выкананы як песні беларускіх аўтараў (так, мерапрыемства адкрыла студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Д. Гіль з вядомай песняй "Куточак Беларусі"), так і папулярныя поп-кампазіцыі з краін вывучаемых студэнтамі ўсходніх моў (Кітая, Карэі, Турцыі і інш). Гледачы таксама атрымалі магчымасць азнаёміцца з шэдэўрамі старажытнай і сучаснай паэзіі краін Усходу. Песні і вершы на ўсходніх мовах суправаджаліся прадстаўленымі ў форме прэзентацыі перакладамі на рускую мову.

Агульная колькасць выступоўцаў склала больш за 50 чалавек, сярод якіх студэнты 1 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства", 2-4 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", 1, 2 і 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (у тым ліку курсант ваеннага факультэта П. Дыса), а таксама студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасці "Рэгіёназнаўства" гістарычнага факультэта, аспірант БДАМ Сюэ Юйба (спецыяльны госць) і выкладчыкі кафедры ўсходніх моў. 

{gallery}2023/2023_12_22{/gallery}