Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць XIV навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных ФМА "Міжнародныя адносіны: гісторыя, тэорыя, практыка" і запрашае да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах, міжнароднаму праву, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму турызму, мытнай справе, міжкультурнай камунікацыі, усходазнаўству, еўразійскім даследаванням і развіццю КНР.
Канферэнцыя адбудзецца 1 лютага 2024 г.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 28 студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ