Select your language

Слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі "Пратакол і этыкет міжнародных зносін" з 29 студзеня па 2 лютага 2024 г. на факультэце міжнародных адносін сталі 8 супрацоўнікаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ААБ Беларусбанк, міністэрства юстыцыі, рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Медтэхнацэнтр", УА "Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава".

Слухачы атрымалі магчымасць азнаёміцца з правіламі дзелавой камунікацыі і нормамі міжнародных зносін. Навучанне па дадзенай тэматыцы садзейнічае падрыхтоўцы да міжнароднай дзейнасці і паглыбленню ўжо наяўных у спецыялістаў ведаў.

Фармат правядзення заняткаў уключаў лекцыі, практычныя заняткі, дзелавыя гульні і трэнінгі.

У ходзе навучання слухачы вывучылі стандарты зносін у дзелавой сферы, культуру гасціннасці, правілы арганізацыі і правядзення перагавораў, нацыянальныя асаблівасці дзелавога этыкету, пытанні лічбавага этыкету і іншыя тэмы.

Праграма праводзіцца пяты раз і захоўвае сваю актуальнасць.

У завяршэнні навучання слухачы выказалі падзяку і пакінулі станоўчыя водгукі аб праграме, адзначылі яе практычную накіраванасць і падзяліліся ўражаннямі аб эфектыўным, на іх думку, фармаце правядзення заняткаў.

2 лютага адбылося ўручэнне пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі.

Жадаем нашым слухачам поспехаў у працы і наладжванні новых міжнародных сувязяў!

Дзякуем за працу выкладчыкам і распрацоўшчыкам праграмы - дацэнтаў кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасію Міксюк і Людмілу Слуцкую.