Подождите, идет загрузка сайта ...

22-23 снежня 2023 г. у рамках работы міжкафедральнага студэнцкага навуковага гуртка "ПОШУК" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнародных эканамічных адносін Яо Цзяхуэй была арганізавана экскурсія ў г. Брэст і Белавежскую пушчу.

У паездцы прынялі ўдзел кітайскія магістранты кафедры міжнароднага турызму і кафедры міжнародных адносін, а таксама студэнты 4 курса Сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага палітэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка».

Студэнты і магістранты наведалі цэнтр горада Брэста і пазнаёміліся з багатай гісторыяй і мноствам славутасцей, вядомых турыстам з усяго свету. Брэст сустрэў удзельнікаў навуковага гуртка непаўторнай казачнай атмасферай. Сярод іншых славутасцяў, проста на пешаходнай вуліцы Савецкай студэнты і магістранты сустрэлі ліхтаршчыка з казкі пра «Маленькага прынца» і загадалі запаветныя жаданні, патрымаўшыся за яго гузік.

Увечары кітайскія і беларускія студэнты наведалі Брэсцкую крэпасць, якая стала сімвалам гераізму і мужнасці падчас Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая Крэпасць-герой» зрабіў незабыўнае ўражанне.

Наступным прыпынкам была Белавежская пушча. Студэнты і магістранты адзначылі, што зімовая Белавежская пушча нагадвае казачны лес. Яны прагуляліся ўздоўж вальераў з жывёламі, дзе змаглі ўжывую ўбачыць сімвал Рэспублікі Беларусь – зуброў, занесеных у Чырвоную кнігу.

У глыбіні Белавежскай пушчы ў асяроддзі запаведных лясоў студэнты і магістранты наведалі казачную пабудову Белавежскай пушчы – сядзібу Дзеда Мароза, якая гэтымі днямі адзначае 20-гадовы юбілей. Каля самага ўваходу студэнтаў і магістрантаў сустрэлі два драўляныя рыцары — Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязовіч. Яны з'яўляюцца сваякамі беларускіх казачных герояў -Дуба-Дубавіка і Горы-Гаравіка. Адразу за варотамі гасцей сустрэлі Беласнежка і сем гномаў. Далей убачылі домік самага знакамітага Дзядулі Мароза і церамок яго ўнучкі Снягуркі. У маёнтку таксама пабудаваны вятрак, які перамолвае ўсе дрэнныя ўчынкі, чароўная студня, з якой можна выпіць чароўнай вадзіцы, якая дадае сілу і здароўе, і шмат іншых казачных атрыбутаў, такіх як, сажалка, дзе плавае Царэўна-жаба, скульптуры герояў казак — Бураціна, шчупак, казёл, заяц, мядзведзь, скульптурныя групы і кампазіцыі з дрэва па матывах казак «12 месяцаў». Кожны месяц мае выяву адпаведнага яму знака гараскопа. Па паданні, калі дакрануцца да свайго месяца і загадаць жаданне, то яно абавязкова спраўдзіцца. Яшчэ 12 знакавых фігурак Кітайскага гараскопа, якія сімвалізуюць гады нараджэння. Акрамя таго, самай галоўнай славутасцю маёнтка з'яўляецца жывая ёлка. Кажуць, калі людзі бяруцца за рукі і круг вакол ёлкі змыкаецца, тады можна загадаць самае запаветнае жаданне, каб на зямлі адбывалася толькі ўсё самае добрае.

Усе ўдзельнікі экскурсіі загадалі жаданні, якія абавязкова спраўдзяцца ў новым годзе і атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза.

У рамках гэтай паездкі кожны кітайскі студэнт і магістрант атрымаў магчымасць даведацца больш пра беларускую культуру і традыцыі. Таксама гэтая паездка стала добрым прыкладам умацавання сяброўскіх сувязей паміж студэнтамі і магістрантамі Кітая і Беларусі. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках