Калектыў факультэта міжнародных адносін віншуе выкладчыка кафедры міжнародных адносін Карыну Ігараўну Ярмашук з зацвярджэннем Прэзідыумам ВАК Рэспублікі Беларусь рашэння аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата палітычных навук!
Абарона кандыдацкай дысертацыі "Стратэгія бяспекі Аўстраліі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне" па спецыяльнасці 23.00.04 – Палітычныя праблемы міжнародных адносін, глабальнага і рэгіянальнага развіцця адбылася 18 кастрычніка 2023 г.
Жадаем Карыне Ігараўне далейшых поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці!