21 снежня 2023 года студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" наведалі вечарыну, прысвечаную 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якая адбылася ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і была арганізавана таварыствам «Беларусь-Польшча».
На мерапрыемстве былі прадэкламаваны вершы і ўрыўкі з паэм Адама Міцкевіча, у тым ліку з твора «Пан Тадэвуш». На вечарыне прагучалі песні выдатных польскіх кампазітараў, большасць з якіх напісаны на вершы Адама Міцкевіча. Падкрэслена роля Адама Міцкевіча ў фарміраванні і развіцці літаратуры рамантызму польска-беларускага памежжа.
