Подождите, идет загрузка сайта ...

15 снежня 2023 г. па запрашэнні кафедры міжнароднага права ў рамках рэалізацыі пункта 39 «Прыцягненне вядучых замежных спецыялістаў для чытання лекцый ва УВА з улікам інавацыйных дасягненняў у адпаведных галінах ведаў» Комплексу мерапрыемстваў падпраграмы 5 «Вышэйшая адукацыя» Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і на 2021 – 2025 гады” факультэт наведаў Блізнец Іван Анатольевіч, доктар юрыдычных навук, прафесар, сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 3 класа, эксперт Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, вядучы вучоны ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, аўтар шэрагу падручнікаў і манаграфій па інтэлектуальнай уласнасці.

Са студэнтамі 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" былі праведзены лекцыйныя заняткі, у рамках якіх былі асветлены сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага аўтарскага права, а таксама выкарыстання і абароны твораў у лічбавым асяроддзі. У ходзе размовы з супрацоўнікамі кафедры былі ўстаноўлены планы па наладжванню і развіццю цеснага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, а таксама абмену вопытам з кафедрай інтэлектуальнай уласнасці Маскоўскага ўніверсітэта ім. Грыбаедава.

Дэканат і кафедра міжнароднага права дзякуе Івану Анатольевічу за прадстаўленую магчымасць асабістых зносін, праведзеныя лекцыі і спадзяецца на далейшае доўгатэрміновае супрацоўніцтва. 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках