15 снежня 2023 г. кафедрай міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў арганізаваны круглы стол "Сучасныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага права", у рамках якога выступілі прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, дактаранты і аспіранты па актуальных праблемах міжнародна-прававога рэгулявання сучасных міжнародных адносін.
У ходзе плённай дыскусіі былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з праблемамі міжнародна-прававой кваліфікацыі зламысных дзеянняў у кіберпрасторы, процідзеяння транснацыянальным злачынствам ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў, міжнародна-прававога рэгулявання правядзення спецыяльных міжнародных паліцэйскіх аперацый, а таксама міжнародна-прававыя аспекты абароны правоў работнікаў беларускіх прадпрыемстваў ва ўмовах прыняцця аднабаковых прымусовых мер ва ўмовах прыняцця аднабаковых прымусовых мер.
