Select your language

Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці віншуе студэнта 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Арцёма Алегавіча Куцэнку і яго навуковага кіраўніка, старшага выкладчыка, магістра міжкультурнай камунікацыі Святлану Уладзіміраўну Салаўёву, з заваяваннем трэцяга месца ў міжнародным конкурсе эсэ «Erudite – 2023», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Гэты конкурс быў прымеркаваны да аб'яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь "Году міру і стварэння".

У рамках конкурсу ўдзельнікам была прапанавана тэма эсэ «Future is created by what you do today, not tomorrow».

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 150 студэнтаў з 13 ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Таджыкістана, сярод якіх:

  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава;
  • Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін;
  • Еўразійскі гуманітарны інстытут імя А. К. Кусаінава;
  • Ялецкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. І. А. Буніна, інстытут філалогіі;
  • Таджыкскі дзяржаўны ўніверсітэт права, бізнэсу і палітыкі;
  • Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт;
  • Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава;
  • Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы.

Жадаем студэнту Арцёму Алегавічу Куцэнку і ягонаму навуковаму кіраўніку, Святлане Уладзіміраўне Салаўёвай, далейшых творчых і навуковых дасягненняў!

{gallery}2023/2023_12_21{/gallery}