«Christmas Carols»: чытанне і абмеркаванне паэзіі, прысвечанай святкаванню Калядаў у розных культурах.
19.12.2023 г. на факультэце міжнародных адносін пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Міцевой Т. П. прайшло пасяджэнне гуртка аматараў англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY. Пасяджэнне было прысвечана надыходзячаму святу Нараджэння Хрыстова.
Дадзеная тэма з'яўляецца надзвычай актуальнай і важнай сярод культурных падзей у розных краінах свету. Яна нясе ў сабе ідэю абнаўлення, радасці, дабрыні. Нездарма гэтая тэма адлюстравалася ў шматлікіх паэтычных і песенных творах.
З нагоды свята студэнтамі былі падрыхтаваны розныя формы заданняў: віктарыны, складанне вершаў з фрагментаў, пазнаванне вядомых калядных песень па мелодыі і г.д. Прачытанне вершаў вядомых аўтараў дадало літаратурнай глыбіні нашаму пасяджэнню, дало магчымасць таксама развіць моўныя навыкі студэнтаў.
Заданні, праведзеныя падчас пасяджэння, сталі цікавым спосабам стымулявання творчага мыслення і ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі. Яны ўзбагацілі іх веды і стварылі прыязную атмасферу.
У пасяджэнні таксама прымалі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Багдасарава Вікторыя, Загарэўская Паліна, Раховіч Ніна, Шніткова Дар'я, Носач Анастасія, Гаўрыс Анастасія. Паседжанне правяла Шадура Ангеліна.
Мы выказваем падзяку ўсім удзельнікам за іх уклад і спадзяемся, што падобныя сустрэчы ў гуртку паэзіі будуць працягвацца, прыносячы новыя адкрыцці са свету паэзіі і літаратуры.
![]() |
![]() |

