Select your language

Дэканат факультэта міжнародных адносін віншуе старшага выкладчыка кафедры міжнародных эканамічных адносін Анастасію Кісялевіч і дацэнта кафедры міжнародных адносін Івана Чувілава з назначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Анастасія Кісялевіч удастоена стыпендыі за распрацоўку тэарэтычных асноў камерцыялізацыі інавацый у сусветнай эканоміцы і на еўразійскай прасторы, методыкі комплекснай індыкатыўнай ацэнкі ўмоў і выніковасці камерцыялізацыі інавацый, вызначэнне перспектыўных напрамкаў удасканалення камерцыялізацыі інавацый у дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза; атрыманыя вынікі апублікаваны ў калектыўнай манаграфіі, айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана двума актамі аб практычным выкарыстанні ў вытворчым працэсе, двума актамі аб укараненні ў адукацыйны працэс.

Іван Чувілаў – за навуковае абгрунтаванне гуманітарных стратэгій ініцыятывы КНР "Адзін пояс – адзін шлях" (культурна-мастацкая, навукова-адукацыйная і дыяспаральная), распрацоўку прапаноў па развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь, КНР і іншымі краінамі ў рамках рэалізацыі гэтай ініцыятывы ў гуманітарнай сферы; атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана 5 актамі аб укараненні ў адукацыйны працэс.

Усяго стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 74 таленавітым маладым беларускім вучоным.