Select your language

23 лістапада 2023 г. факультэтам міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа быў арганізаваны Круглы стол «Прымяненне нормаў міжнароднага гуманітарнага права ва ўмовах выкарыстання найноўшых відаў узбраенняў», у рамках якога выступілі вядучыя эксперты ў галіне міжнароднага гуманітарнага права з ліку прадстаўнікоў беларускай акадэмічнай суполкі, а таксама супрацоўнікі Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе плённай дыскусіі былі абмеркаваны актуальныя пытанні міжнароднага права, звязаныя з праблемамі міжнародна-прававой кваліфікацыі выкарыстання найноўшых тэхналогій у перыяд міжнародных узброеных канфліктаў і ўзброеных канфліктаў неміжнароднага характару.