Select your language

11 снежня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з мэтай азнаямлення з гісторыяй беларускага парламентарызму і дзейнасцю вышэйшага заканадаўчага органа праходзіла інфармацыйная сустрэча для студэнтаў 1-2 курсаў спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Т.С. Шарупіч і Ю.І. Сіняўскай.

Мерапрыемства ініцыявана членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Сяргеем Міхайлавічам Клішэвічам.

Інфармацыйная сустрэча ў заканадаўчым органе Рэспублікі Беларусь пачалася з наведвання пастаянна дзейнай экспазіцыі музея гісторыі Вярхоўнага Савета БССР і Парламента Рэспублікі Беларусь. Студэнты азнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця парламентарызму ў Беларусі, экспазіцыяй музея, даведаліся пра гісторыю будынка, дзе размешчаны Парламент, аб арганізацыі заканадаўчага працэсу, аб кампетэнцыях і рэгламенце работы заканадаўчага органа краіны, яго структуры, асаблівасцях заканатворчага працэсу. Далей наведалі Авальную залу Дома Урада.

Як вопытны парламентарый, Сяргей Клішэвіч у форме дыскусіі расказаў студэнтам пра асаблівасці заканадаўчай улады ў Беларусі, суправаджаючы свой расказ практычнымі прыкладамі.

Сустрэча прайшла вельмі ажыўлена, усе актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі. Пасля завяршэння мерапрыемства студэнтам была дадзена магчымасць паразмаўляць індывідуальна з Сяргеем Клішэвічам. 

{gallery}2023/2023_12_11{/gallery}